Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/b09260401cc9dd78.html

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Краўчанкі з кіраўніком аддзялення Пасольства Швейцарыі ў г.Мінску

06 чэрвеня 2019

06-06-2019

6 чэрвеня 2019 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алега Краўчанкі з кіраўніком аддзялення Пасольства Швейцарскай Канфедэрацыі ў г.Мінску Клодам Альтэрматам.

Падчас сустрэчы бакі падкрэслілі асаблівае значэнне прынятага 15 мая 2019 года Урадам Швейцарыі рашэння аб павышэнні ўзроўню дыпламатычнага прадстаўніцтва Швейцарыі ў Беларусі да Пасольства. Гэты крок сведчыць аб заўважнай інтэнсіфікацыі беларуска-швейцарскіх адносін.

Абмеркаваны таксама стан і перспектывы далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, уключаючы падрыхтоўку да правядзення шэрага сумесных мерапрыемстваў.

русская версия   English version