15-01-2018
15 студзеня 2019 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Федэральным міністрам па пытаннях Еўропы, інтэграцыі і замежных спраў Аўстрыйскай Рэспублікі Карын Кнайсль, якая наведвае нашу краіну з рабочым візітам.
Падчас перагавораў бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў развіцця беларуска-аўстрыйскіх адносін у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і іншых галінах, далейшыя перспектывы дыялога па лініі Беларусь – ЕС, абмяняліся думкамі па актуальных тэмах міжнароднага парадку дня. Была пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у захаванні і ўмацаванні пазітыўнай дынамікі і высокага ўзроўню двухбаковага ўзаемадзеяння.
У той жа дзень кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Аўстрыі ўзялі ўдзел у цырымоніі афіцыйнага адкрыцця новага офіса Пасольства Аўстрыйскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.