Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/b077716c1916d301.html

Аб сустрэчы Пасла Беларусі В.Барчука з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Нікарагуа

03 снежня 2025

 

2 снежня 2025 г. у рамках візіту ў г.Манагуа Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба і ў Рэспубліцы Нікарагуа па сумяшчальніцтве Віталій Барчук сустрэўся з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Нікарагуа Вальдракам Джэнтске. У перагаворах таксама прынялі ўдзел старшы саветнік Сапрэзідэнтаў Нікарагуа па пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва – намеснік Міністра замежных спраў Іван Лара Паласіас і саветнік Сапрэзідэнтаў Нікарагуа па пытаннях інвестыцый, гандлю і міжнароднага супрацоўніцтва Лаўрэана Артэга Мурыльё.

Бакі разгледзелі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах, намецілі перспектыўныя напрамкі для сумеснай работы. 

Суразмоўцы пацвердзілі гатоўнасць да далейшага пашырэння і ўмацавання доўгатэрміновага партнёрства паміж Беларуссю і Нікарагуа. Абмеркавалі план падрыхтоўкі будучых двухбаковых мерапрыемстваў: пасяджэнні Беларуска-Нікарагуанскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і раўнда кансультацый паміж МЗС, запланаваных да правядзення ў г.Мінску ў 2026 годзе.