29 красавіка 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя і Народнай Рэспубліцы Бангладэш па сумяшчальніцтве Міхаіл Касько сустрэўся з Міністрам мясцовага самакіравання, развіцця сельскіх раёнаў і кааператываў Бангладэш Мірзам Фахрулам Ісламам Аламгірам і Міністрам унутраных спраў Бангладэш Салахуддзінам Ахмедам.
Абмеркавана шырокае кола тэм двухбаковага супрацоўніцтва, уключаючы магчымасці садзейнічання механізацыі сельскай гаспадаркі Бангладэш, пастаўкі беларускай камунальнай і дарожна-будаўнічай тэхнікі.
Падчас перамоў з Міністрам унутраных спраў у фокусе ўвагі знаходзіліся таксама пытанні правапарадку і правапрымянення, бяспекі і абароны.
Па выніках сустрэч бакі пацвердзілі ўзаемнае імкненне да ўмацавання партнёрскіх сувязей.