13 снежня 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Леанід Марыніч сустрэўся з намеснікам Міністра дашкольнай і школьнай адукацыі Рэспублікі Узбекістан Сардорам Раджабавым.
У ходзе сустрэчы былі разгледжаны пытанні супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, падрыхтоўкі педагагічных кадраў і маладзёжнай палітыкі, а таксама ход выканання раней дасягнутых дамоўленасцей і ўзгодненых дарожных карт.
Бакі выказалі задавальненне ў сувязі з высокім узроўнем узаемадзеяння Беларусі і Узбекістана ў сферы адукацыі і навукі. У прыватнасці, у пазітыўным ключы была адзначана рэалізацыя сумесна з Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя М.Танка праекта па стварэнні і суправаджэнні дзейнасці профільных класаў педагагічнай накіраванасці.