16-01-2020
16 студзеня 2020 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Манголіі Станіслава Чапурнога з Міністрам развіцця дарог і транспарту Манголіі Бямбасурэнгійн Энх-Амгаланам.
Пад час сустрэчы абмеркаваны пытанні развіцця беларусска-мангольскага супрацоўніцтва ў галіне рамонту і абслугоўвання дарог, чыгуначнага і аўтамабільнага транспарту, транзітных перавозак, а таксама актывізаціі міжведамаснага двухбаковага ўзаемадзеяння ў транспартнай сферы.