Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/aed7541c58897faf.html

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова з Паслом Бразіліі

20 мая 2026

 

20 мая 2026 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія ў Рэспубліцы Беларусь Бернардам Жоргам Леапольдам дэ Гарсія Клінглам з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне.

Суразмоўцы з задавальненнем адзначылі станоўчую дынаміку развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Бразіліяй. Прадметна абмеркавалі ключавыя напрамкі ўзаемадзеяння і пацвердзілі важнасць яго далейшага ўмацавання ва ўсіх сферах узаемнага інтарэсу.

М.Рыжанкоў выказаў падзяку Паслу за яго плённую дзейнасць і значны ўнёсак у развіццё ўсяго комплексу беларуска-бразільскіх адносін, у першую чаргу палітычнага дыялогу і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама двухбаковых сувязей у галіне культуры, навукі і адукацыі.