1-3 снежня 2021 г. адбыўся візіт Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея ў Швецыю для ўдзелу ў 28-м пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў АБСЕ.
Падчас выступлення на пленарным пасяджэнні СМЗС Уладзімір Макей адзначыў эскалацыю канфрантацыі, з'яўленне новых раздзяляльных ліній на прасторы АБСЕ. Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў недапушчальнасць знешняга ўмяшання, санкцыйнага ціску і выкарыстання падвойных стандартаў пры ацэнцы сітуацыі ў Беларусі, у тым ліку ў кантэксце міграцыйнай абстаноўкі на заходніх межах краіны. Заклікаў да вяртання дыялогу ў канструктыўнае рэчышча і рэалізацыі мер, якія вядуць да разрадкі напружанасці і аднаўлення ўзаемнага даверу.
У рамках СМЗС адбыліся таксама асобныя пасяджэнні, падчас якіх кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў краін-удзельніц АБСЕ абмяняліся меркаваннямі па пытанні павышэння эфектыўнасці дзейнасці арганізацыі, а таксама аб сітуацыі ў Афганістане.
У.Макей прыняў удзел у працоўнай сустрэчы Міністраў замежных спраў краін-членаў АДКБ, падчас якой абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з каардынацыяй дзеянняў на пляцоўцы АБСЕ, а таксама сумесныя намаганні па рэагаванні на актуальныя выклікі бяспецы і супрацьдзеянні спробам асобных краін па ўмяшанню ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў, ціску і навязванні непрымальнага парадку.
Кіраўніком беларускага знешнепалітычнага ведамства праведзена серыя сустрэч з кіраўніцтвам АБСЕ, у тым ліку кіраўнікамі профільных офісаў арганізацыі.
У.Макей правёў сустрэчу з Дырэктарам БДІПЧ АБСЕ Матэа Мекачы і праінфармаваў суразмоўцу аб актуальнай абстаноўцы ў Беларусі. Абмеркаваны падыходы зацікаўленых бакоў да вырашэння міграцыйнага пытання і іх адпаведнасць міжнароднаму праву і абавязацельствам у рамках АБСЕ. Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў недапушчальнасць ціску і прымянення падвойных стандартаў пры ацэнцы сітуацыі ў Беларусі і іншых краінах-удзельніцах АБСЕ.
Падчас сустрэчы з Прадстаўніком АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Тэрэзай Рыбейра Міністр замежных спраў Беларусі пацвердзіў адкрытасць беларускага боку да наладжвання ўзаемапаважлівага і непрадузятага дыялогу. У.Макей падкрэсліў важнасць збалансаванага рэагавання офісам Т.Рыбейры на парушэнні ў сферы СМІ ў розных краінах.
У.Макей правёў таксама сустрэчу з Вярхоўным камісарам АБСЕ па справах нацыянальных меншасцяў Кайратам Абдрахманавым. Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў традыцыйна стабільную і спакойную абстаноўку ў Беларусі ў кантэксце міжэтнічных і міжнацыянальных адносін, адзначыў дэструктыўнасць спробаў палітызацыі гэтай тэмы асобнымі краінамі.
На палях мерапрыемства адбылiся сустрэчы У.Макея з кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў шэрага краін-удзельніц АБСЕ.
Падчас сустрэчы з Міністрам замежных спраў Турцыі Меўлютам Чавушаглу абмеркаваны актуальныя пытанні рэгіянальнай бяспекі на прасторы АБСЕ, а таксама двухбаковага ўзаемадзеяння. Бакі пацвердзілі гатоўнасць да развіцця ўсебаковага супрацоўніцтва, уключаючы ўзаемную падтрымку на міжнародных пляцоўках.
З Міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэрам Сіярта разгледзелі перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, сітуацыю ў сферы міграцыі, падыходы бакоў да актуальных пытанняў рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня.
Сустрэча з Міністрам замежных спраў Фінляндыі Пеккай Хаавіста была выкарыстана для разгорнутага давядзення пазіцыі Беларусі па праблемных пытаннях узаемадзеяння з ЕС, а таксама для пошуку ўзаемапрымальных развязак у мэтах недапушчэння далейшага росту напружанасці і ўзаемнага адчужэння.
У рамках перамоў з Міністрам замежных спраў Азербайджана Джэйхунам Байрамавым адзначана нацэленасць на далейшую дынамічную рэалізацыю праектаў па ўсіх кірунках супрацоўніцтва, а таксама працяг практыкі ўзаемнай падтрымцы на міжнародных пляцоўках у духу стратэгічнага партнёрства.