27 чэрвеня 2021 г. у г.Мінску адбыўся пяты раўнд кансультацый па палітычных пытаннях паміж міністэрствамі замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Ісламскай Рэспублікі Пакістан.
Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Мікалай Барысевіч, пакістанскую – намеснік Міністра замежных спраў Мухамад Тарык.
Падчас кансультацый былі абмеркаваны сучасны стан і перспектывы развіцця беларуска-пакістанскага ўзаемадзеяння, у тым ліку лібералізацыя візавага рэжыму, звераны падыходы да развіцця дагаворна-прававой базы адносін паміж дзвюма краінамі.
Асаблівая ўвага была нададзена арганізацыі абмену візітамі на розных узроўнях і канкрэтным шляхам актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.