5 лістапада 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Аляксандр Рагожнік уручыў даверчыя лiсты Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Пуціну.
Урачыстая цырымонія адбылася ў Аляксандраўскай зале Вялікага Крамлёўскага палаца.
Звяртаючыся да Пасла Беларусі, Прэзідэнт Расіі асабліва падкрэсліў, што апошнім часам брацкія расійска-беларускія адносіны набылі сапраўды высокую дынаміку. У снежні спаўняецца 25 гадоў з дня падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, і ў Мінску пройдзе прымеркаванае да гэтага юбілею пасяджэнне Вышэйшага Дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. Уладзімір Пуцін пажадаў беларускім сябрам паспяховага правядзення запланаваных на студзень наступнага года прэзідэнцкіх выбараў.
Даверчыя граматы кіраўніку расійскай дзяржавы таксама ўручылі паслы Японіі, Канады, Ізраіля, Мальты, М'янмы, Буркіна-Фасо, Малайзіі, Босніі і Герцагавіны, Албаніі, Новай Зеландыі, Індыі, Аргенціны, Італіі, Іспаніі, Ірландыі, Даніі, Бельгіі, Нідэрландаў, Кеніі, Лаоса, Кыргызстана, Фінляндыі, Эфіопіі, Нігера, Арменіі, Азербайджана і Зімбабвэ.