30 ліпеня 2021 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мустафой Азджанам.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні аказання дапамогі па ліквідацыі лясных пажараў у Турцыі па лініі МНС Беларусі, абмяняліся думкамі аб перспектывах развіцця гандлёва-эканамічных адносін і па іншых актуальных пытаннях двухбаковага парадку дня.