29-08-2018
29 жніўня 2018 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандрам Сурыкавым з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў.
У.Макей падзякаваў А.Сурыкава за яго ўклад у развіццё шматпланавых адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй.