21-03-2018
20 сакавіка 2018 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аргенціне і Уругваі па сумяшчальніцтве Уладзімір Астапенка ўручыў даверчыя лісты Прэзідэнту Усходняй Рэспублікі Уругвай Табаре Васкесу.


Падчас размовы бакі адзначылі ўзаемную зацікаўленасць у паступальным развіцці беларуска-уругвайскіх адносін. У.Астапенка падкрэсліў нацэленасць Беларусі на пошук новых магчымасцей для актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, дзелавых кантактаў, а таксама пашырэння двухбаковай дагаворна-прававой базы.