26-06-2018.
26 чэрвеня 2018 г. у г.Бішкеку адбыліся беларуска-кыргызскія кансультацыі паміж МЗС. Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў Першы намеснік Міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка, кыргызскую — намеснік Міністра замежных спраў Нурлан Абдрахманаў.

Бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-кыргызскіх адносін, пашырэнне ўзаемадзеяння дзвюх краін у інтэграцыйных структурах, а таксама ў рамках міжнародных арганізацый.

Па выніках кансультацый А.Еўдачэнка і Н.Абдрахманаў падпісалі План супрацоўніцтва паміж міністэрствамі замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Кыргызскай Рэспублікі на 2018-2019 гг.