Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/ad30a862228eb267.html

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Паслом Грузіі

12 студзеня 2018

12-01-2018

12 студзеня 2018 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Грузіі ў Рэспубліцы Беларусь Валерыем Кварацхелія з нагоды ўручэння ім копій даверчых лістоў.

Падчас сустрэчы бакі адзначылі актывізацыю ў апошнія гады двухбаковага дыялога на вышэйшым і высокім узроўнях.

Быў таксама разгледжаны шырокі спектр пытанняў беларуска-грузінскага супрацоўніцтва, у тым ліку ход рэалізацыі раней дасягнутых дамоўленасцей, падрыхтоўка запланаваных на бліжэйшы час сумесных мерапрыемстваў.

русская версия      English version