16 верасня 2021 г. на палях саміту кіраўнікоў дзяржаў-членаў ШАС у Душанбэ адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Членам Дзяржсавета, Міністрам замежных спраў Кітайскай Народнай Рэспублікі Ван І.
Падчас перамоў бакі прадметна абмеркавалі шырокае кола пытанняў, звязаных з далейшым развіццём беларуска-кітайскіх адносін, уключаючы арганізацыю кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях.
Падчас размовы пільная ўвага была нададзена прыярытэтным задачам актывізацыі супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы.