Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/ac32f6596b8ac749.html

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з членам Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША ад штата Ілінойс

13 жніўня 2019

13-08-2019 

13 жніўня 2019 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэя Дапкюнаса з членам Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША ад штата Ілінойс Майклам Куіглі.

Суразмоўцы абмеркавалі тэматыку рэгіянальнай бяспекі, магчымасці пашырэння беларуска-амерыканскага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах. Адзначана важнасць дадатковых узаемных намаганняў па ўмацаванні даверу ў двухбаковых адносiнах.