Беларусь рашуча асуджае рашэнне чэшскага боку абвясціць персонай нон грата супрацоўніка беларускага Пасольства ў Празе. Гэты крок з'яўляецца неабгрунтаваным і палітычна матываваным і не спрыяе развіццю канструктыўнага ўзаемадзеяння і нармалізацыі двухбаковых адносін.
Рэспубліка Беларусь пакідае за сабой права прыняць меры ў адказ у адпаведнасці з прынцыпам узаемнасці і абароны нацыянальных інтарэсаў, а таксама заклікае чэшскі бок устрымлівацца ад далейшых недружалюбных дзеянняў.