27-12-2018
26 снежня 2018 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы Юрый Слука ўручыў копіі даверчых лістоў Намесніку Прэм'ер-міністра — Міністру замежных спраў і па справах эмігрантаў Сірыі Валіду Аль-Муалему.
Падчас сустрэчы бакі пацвердзілі дружалюбны характар беларуска-сірыйскіх адносін, а таксама абмеркавалі шляхі іх далейшага развіцця ў розных галінах.
Асаблівая ўвага была нададзена пытанню ўдзелу беларускага боку ў працэсе постканфліктнага аднаўлення Сірыі, аказанні сірыйскаму боку гуманітарнай дапамогі, а таксама з праектам па прыёме на адпачынак і аздараўленне ў Беларусі сірыйскіх дзяцей, якія пацярпелі падчас вайны.