Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/aad73d9114eeff9d.html

Аб уручэнні Паслом Беларусі М.Касько даверчых лістоў Прэзідэнту Непала

30 красавіка 2025

 

30 красавіка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя і Непале па сумяшчальніцтве Міхаіл Касько ўручыў даверчыя лісты Прэзідэнту Непала Рам Чандру Паўдзелю.

Падчас кароткай размовы Пасол з Прэзідэнтам Непала падкрэслілі ўзаемную цікавасць Беларусі і Непала да больш цеснага супрацоўніцтва ў эканамічнай, тэхнічнай, адукацыйнай і іншых сферах.