12-06-2018
12 чэрвеня 2018 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Артурам Міхальскім з нагоды ўручэння ім копій даверчых лістоў.
Падчас сустрэчы абмеркаваны шырокі спектр пытанняў беларуска-польскага супрацоўніцтва, адзначана станоўчая дынаміка двухбаковых палітычных кантактаў і парламенцкіх сувязей, а таксама рост гандлёвага абароту паміж дзвюма краінамі.
Бакі пагадзіліся з неабходнасцю садзейнічаць далейшаму паляпшэнню клімату даверу і ўзаемаразумення паміж Беларуссю і Польшчай, а таксама павышаць якасць і практычную аддачу ад двухбаковых кантактаў.