Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/aa8a6db88bc9b955.html

Аб сустрэчы з Часовым павераным у справах Польшчы ў Беларусі

16 лістапада 2020

 

16 лістапада 2020 г. у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з Часовым павераным у справах Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Марцінам Вайцехоўскім.

Абмеркаваны пытанні ўзаемадзеяння бакоў у рамках рэалізацыі двухбаковых міжнародных дагаворных абавязкаў у галіне барацьбы з арганізаванай злачыннасцю, а таксама Канвенцыі ААН супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці.

Польскаму боку перададзена нота з копіяй накіраваных Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь у адрас Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Польшча і Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Польшча запытаў аб выдачы для прыцягнення да крымінальнай адказнасці Пуціла С.А. і Пратасевіча Р.Д.

Беларускі бок выказаў заклапочанасць злачыннай дзейнасцю, якая працягваецца, С.Пуціла і Р.Пратасевіча праз створаныя імі экстрэмісцкія тэлеграм-каналы ”НЕХТА“ і ”НЕХТА Live“.

Польскі бок заклікалі выдаць С.Пуціла і Р.Пратасевіча Рэспубліцы Беларусь у найкарацейшыя тэрміны з улікам асаблівай грамадскай небяспекі іх злачыннай дзейнасці.