8 мая 2024 г.Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан Андрэй Мяцеліца сустрэўся з Федэральным Міністрам гандлю Пакістана Джамам Камалем Ханам.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі актуальны стан беларуска-пакістанскіх гандлёва-эканамічных адносін, у тым ліку працэс рэалізацыі пратакола шостага пасяджэння беларуска-пакістанскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, які адбыўся ў Мінску ў студзені 2023 года, а таксама ход падрыхтоўкі да чарговага паседжання Камісіі.
Суразмоўцы пагадзіліся з неабходнасцю актывізацыі супрацоўніцтва і далейшым умацаванні партнёрства паміж краінамі ў гандлі і іншых сферах узаемнай цікавасці.