29 верасня 2020 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь Алексам Гольдманам-Шайманам з нагоды ўручэння ім копій даверчых грамат.
Бакі абмеркавалі ключавыя напрамкі беларуска-ізраільскага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сферах.
Асаблівая ўвага нададзена арганізацыі двухбаковых кантактаў на высокім узроўні, правядзенню пасяджэння сумеснага міжурадавага камітэта, палітычных і консульскіх кансультацый з улікам развіцця эпідэміялагічнай сітуацыі.
Пасол А.Гольдман-Шайман выказаў падзяку беларускаму боку за прынятыя меры па аказанні дапамогі паломнікам-хасідам, якія знаходзіліся ў сёлетнім верасні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.