02-12-2019
29 лістапада 2019 г. адбылася сустрэча Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора (НАТА) Аляксандра Міхневіча з намеснікам Генеральнага сакратара НАТА Мірча Джаанэ.
У ходзе сустрэчы А.Міхневіч і М.Джаанэ абмеркавалі актуальнае узаемадзеянне нашай краіны з Паўночнаатлантычным альянсам, а таксама пытанні дзейнасці НАТА.