1 чэрвеня 2026 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Павел Уцюпін сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Грузіі Аляксандрам Хвцісіяшвілі.

Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў беларуска-грузінскіх адносін, у тым ліку развіццё палітычнага дыялогу і эканамічных сувязей, а таксама наладжванне супрацоўніцтва ў культурна-гуманітарнай сферы.
Суразмоўцы надалі асаблівую ўвагу пытанням выканання дамоўленасцей, дасягнутых на пасяджэнні Міжурадавай Грузінска-Беларускай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве ў сакавіку бягучага года, і інтэнсіфікацыі кантактаў па лініі знешнепалітычных ведамстваў.

Бакі пацвердзілі зацікаўленасць ва ўмацаванні дружалюбных сувязей і далейшым развіцці канструктыўнага дыялога.