Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/a98d6781b1d1dd31.html

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Апостальскім Нунцыем

17 снежня 2020

 

17 снежня 2020 г. Мiнiстр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з Апостальскім Нунцыем у Вялікабрытаніі, арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці, які прыбыў у нашу краіну ў якасці спецыяльнага пасланніка Папы Рымскага Францыска.

Асноўнымі тэмамі перамоваў сталі бягучая міжнародная сітуацыя, актуальныя пытанні двухбаковага і шматбаковага парадку дня, адносіны Беларусі са Святым Прастолам.

Бакі пацвердзілі ўзаемную настроенасць на актывізацыю беларуска-ватыканскага ўзаемадзеяння ў мэтах забеспячэння далейшай станоўчай дынамікі двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама ўмацавання міжканфесійнага дыялогу, міру і згоды.