Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/a91fd5811e7eb315.html

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі І.Сякрэты з кіраўніком Прадстаўніцтва МФЧК у Беларусі

30 кастрычніка 2025

 

30 кастрычніка 2025 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ігар Сякрэта правёў сустрэчу з кіраўніком кластарнага Прадстаўніцтва Міжнароднай Федэрацыі Таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь Франкам Мархаўэрам. 

Суразмоўцы абмеркавалі актуальныя пытанні супрацоўніцтва Беларусі і Федэрацыі, падрыхтоўку Плана сумесных дзеянняў Беларусі і Міжнароднай Федэрацыі Таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, гуманітарную сітуацыю ў рэгіёне і свеце, а таксама ўзгаднілі графік сустрэч і мерапрыемстваў на найбліжэйшую перспектыву. 

Бакі абмяняліся думкамі наконт вынікаў III Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, у рабоце якой актыўны ўдзел прыняў Ф.Мархаўэр.