18-01-2018
18-19 студзеня 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка наведвае з візітам Рэспубліку Кіпр для ўдзелу ў першым раўндзе беларуска-кіпрскіх кансультацый паміж МЗС.
Кіпрскі бок на кансультацыях узначаліў Пастаянны сакратар МЗС Аляксандрас Зянон.
У рамках кансультацый абмеркаваны шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай сферах, развіццё дагаворна-прававой базы. Бакі абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня, узаемадзеянню ў шматбаковых і рэгіянальных арганізацыях, у тым ліку па пытаннях бяспекі, развіццю адносін па лініі Беларусь-ЕС. Дасягнута дамоўленасць аб падпісанні Мемарандума аб узаемаразуменні, супрацоўніцтве і двухбаковых палітычных кансультацыях паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Кіпр, а таксама ўзгоднены тэкст праекта дакумента.
Адбылася таксама сустрэча А.Краўчанкі з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Кіпр Іяанісам Касулідзесам.
Магчымасці актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва ў розных сферах будуць абмеркаваны падчас сустрэч А.Краўчанкі з кіраўніцтвам Палаты прадстаўнікоў (парламента) Рэспублікі Кіпр, Прэзідэнтам Гандлёва-прамысловай палаты Хрістадулусам Ангасцініоцісам, а таксама Ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Кіпр Дземасфенісам Хрісаміласам.