9 жніўня 2024 г. група запушчаных з тэрыторыі Украіны ўдарных беспілотных лятальных апаратаў парушыла мяжу Рэспублікі Беларусь і ў сувязі з гэтым была збітая сіламі СПА нашай краіны.
Гэта вельмі сур'ёзны інцыдэнт, які не застанецца без належнай міжнародна-прававой і субстантыўнай ацэнкі.
Гэтыя злачынныя дзеянні радыкальна эскаліруюць сітуацыю і ўяўляюць сабой небяспечную спробу расшыць зону бягучага ў нашым рэгіёне канфлікту. Пры гэтым уцягнуць спрабуюць Беларусь, якая нязменна выступае за ўрэгуляванне крызісу і спыненне кровапраліцця.
Такія крокі робяцца украінскім кіраўніцтвам пры відавочным папушчальніцтве ці нават падбухторванні вядомых вонкавых гульцоў. Рашуча заклікаем гэтыя бакі абдумацца і спыніцца.
Звяртаемся да народаў суседняй Еўропы: у выпадку пашырэння канфлікту пажар ахопіць увесь рэгіён і перакінецца, у тым ліку, на краіны ЕС. Пераможцаў не будзе! Астудзіце сваіх ваяўнічых палітыкаў!
У сувязі з небяспекай сітуацыі і глабальнымі рызыкамі МЗС Беларусі неадкладна давядзе падрабязную інфармацыю аб інцыдэнце да профільных структур ААН і АБСЕ, а таксама да членаў міжнародных арганізацый і аб'яднанняў, удзельнікам якіх з'яўляецца Рэспубліка Беларусь. Намі таксама будуць ініцыяваны адпаведныя кансультацыі са сваімі саюзнікамі і партнёрамі, а таксама па лініі міжнародных структур.
Зразумела, Беларусь будзе ў поўнай меры выкарыстоўваць сваё права на самаабарону і належным чынам адказваць на любыя правакацыі ці варожыя дзеянні.