24 лютага 2021 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан Андрэя Мяцеліцы з Федэральным Міністрам нацыянальнай і харчовай бяспекі Пакістана Саідам Факхарам Імамам.
Галоўнай тэмай абмеркавання стала падрыхтоўка да правядзення ў г.Мінску пятага пасяджэння Беларуска-Пакістанскай сумеснай рабочай групы па сельскай гаспадарцы.
Падчас сустрэчы бакі таксама абмяняліся думкамі аб актуальным становішчы і перспектывах развіцця беларуска-пакістанскага супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі. У прыватнасці, абмеркаваны пытанні нарошчвання ўзаемных паставак прадуктаў харчавання на рынкі дзвюх краін, забеспячэння механізацыі сельскай гаспадаркі і правядзення навуковых даследаваннях у дадзенай галіне.
Суразмоўцы пацвердзілі гатоўнасць да супольнай працы і дамовіліся падтрымліваць кантакты дзеля вырашэння бягучых пытанняў супрацоўніцтва Беларусі і Пакістана.