13 лютага 2026 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Павел Уцюпін сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Грузіі ў Рэспубліцы Беларусь Гіоргіем Саганэлідзэ.

Суразмоўцы абмеркавалі актуальныя тэмы беларуска-грузінскіх адносін і парадак дня двухбаковых мерапрыемстваў на найбліжэйшую перспектыву. Надалі асаблівую ўвагу пытанням правядзення чарговага пасяджэння Міжурадавай Беларуска-Грузінскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве.
Бакі адзначылі актывізацыю кантактаў па лініі міністэрстваў замежных спраў, а таксама ў сферы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.