Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/a77cb656a33fd4f3.html

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з памочнікам Дзяржаўнага сакратара ЗША

30 кастрычніка 2018

30-10-2018

30 кастрычніка 2018 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з амерыканскай дэлегацыяй на чале з памочнікам Дзяржаўнага сакратара Злучаных Штатаў Амерыкі Уэсам Мітчэлам.

Бакі абмеркавалі бягучы стан адносін Беларусі і ЗША і шляхі іх развіцця па розных накірунках двухбаковага супрацоўніцтва ў бліжэйшай і сярэднетэрміновай перспектыве.

Таксама былі разгледжаны актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня, сітуацыя ў рэгіёне, магчымасці двухбаковага ўзаемадзеяння для дээскалацыі напружанасці ў еўрапейскім рэгіёне.