30 чэрвеня 2024 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў правёў тэлефонную размову з Міністрам замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргеем Лаўровым.
Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмеркавалі інтэнсіўны графік беларуска-расійскіх кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях. Міністры абмяняліся думкамі па бягучых пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва, саюзнай інтэграцыі і актуальных міжнародных праблемах.
Асобная ўвага падчас размовы нададзена ўзаемадзеянню Беларусі і Расіі з рознымі міжнароднымі арганізацыямі.
С.Лаўроў павіншаваў М.Рыжанкова з назначэннем Міністраv замежных спраў і пажадаў поспехаў на новай адказнай пасадзе.