Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/a72af3b317bce500.html

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі М.Барысевіча з Паслом Пакістана

26 лістапада 2021

 

25 лістапада 2021 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мікалай Барысевіч сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Пакістан у Рэспубліцы Беларусь Саджадам Хайдарам Ханам.

Суразмоўцы абмеркавалі развіццё двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, актуальныя пытанні функцыянавання пакістанскай дыпмісіі ў г.Мінску.

Намеснік Міністра праінфармаваў Пасла аб развіцці сітуацыі з мігрантамі на заходняй мяжы Беларусі, а таксама аб падыходах нашай краіны да яе вырашэння. Пацверджаны транспарэнтнасць і гатоўнасць беларускага боку да дыялогу і супрацоўніцтва з усімі зацікаўленымі, у тым ліку з міжнароднымі арганізацыямі.