10-12 верасня 2024 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў наведае з рабочым візітам Спецыяльны адміністрацыйны раён Ганконг Кітайскай Народнай Рэспублікі для ўдзелу ў 9-ым Саміце ініцыятывы "Пояс і Шлях". Запланавана выступленне кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства ў якасці спікера ад Еўропы.
Да даведкі: Штогадовы саміт ініцыятывы "Пояс і Шлях" у Ганконгу - міжнародная платформа, заснаваная Урадам спецыяльнага адміністрацыйнага раёна ў 2016 годзе. Яго галоўнымі каардынатарамі выступаюць Бюро камерцыі і эканамічнага развіцця, Савет па развіццю гандлю Ганконга. Асноўная мэта форуму - абмеркаванне актуальных пытанняў і шляхоў далейшага ўмацавання дзелавога ўсебаковага ўзаемадзеяння краін у рамках ініцыятывы "Пояс і Шлях". У саміце ўдзельнічаюць высокапастаўленыя дзяржаўныя асобы, кіраўнікі найбуйнейшых гандлёвых, лагістычных, інвестыцыйных кампаній, банкаў, фінансавых інстытутаў.
Праграмай работы прадугледжаны таксама двухбаковыя сустрэчы з кіраўніцтвам САР Ганконг, урадавых ведамстваў Ганконга і Кітая, а таксама дзелавых колаў рэгіёну для абмеркавання актуальнага парадку дня супрацоўніцтва.