27 чэрвеня 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла сустрэўся з Віцэ-прэзідэнтам – Міністрам планавання Венесуэлы Рыкарда Менендэсам.
Бакі абмеркавалі актуальны двухбаковы парадак дня, прааналізавалі ход выканання дамоўленасцей, дасягнутых падчас 8-га пасяджэння Беларуска-Венесуэльскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, якое адбылося ў Мінску 28 лістапада 2023 г., а таксама ўзгаднілі план сумесных мерапрыемстваў і сустрэч на бліжэйшую перспектыву.