05-06-2019
5 чэрвеня 2019 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Дзмітрыем Мезенцавым з нагоды ўручэння ім копій даверчых лістоў.
У.Макей павіншаваў Пасла Расіі з пачаткам дыпламатычнай місіі ў нашай краіне і выказаў надзею на яго актыўную работу ў мэтах далейшага ўмацавання ўсебаковых беларуска-расійскіх адносін.
Падчас сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў.