1 кастрычніка 2020 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Японіі ў Рэспубліцы Беларусь Хірокі Такунага.
Бакі абмеркавалі ключавыя напрамкі беларуска-японскага ўзаемадзеяння. Асаблівая ўвага была нададзена развіццю двухбаковага палітычнага дыялогу, умацаванню гандлёва-эканамічных і гуманітарных сувязяў паміж Беларуссю і Японіяй з улікам тэндэнцый у эпідэміялагічнай сітуацыі.