20 верасня 2024 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь Алакам Ранджанам Джа.
Бакі абмеркавалі стан і перспектывы беларуска-індыйскіх адносін, актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня.
Асаблівая ўвага ўдзелена гандлёва-эканамічным пытанням і рэалізацыі сумесных ініцыятыў у рамках падрыхтоўкі 12-га пасяджэння Міжурадавай Беларуска-Індыйскай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне эканомікі, гандлю, прамысловасці, навукі, тэхналогій і культуры ў г.Мінску.
Дамовіліся аб каардынацыі працы і графіку кантактаў у рамках маючых адбыцца мерапрыемстваў на палях міжнародных арганізацый (ААН, ШАС, БРІКС).