14 лістапада 2023 г. Міністр замежных спраў Сяргей Алейнік і Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч у рамках візіту ўрадавай дэлегацыі Беларусі ў Экватарыяльную Гвінею наведалі медыцынскі цэнтр "Ла Пас" у сталіцы краіны Малаба.
На базе гэтай сучаснай медыцынскай установы прадстаўнікі беларускай дэлегацыі азнаёміліся з арганізацыяй сістэмы аховы здароўя Экватарыяльнай Гвінеі, абмеркавалі яе патрэбнасці і выдзелілі на практыцы перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння ў гэтай галіне.
Супрацоўніцтва ў сферы падрыхтоўкі медыцынскіх спецыялістаў, беларускі вопыт па арганізацыі функцыянавання медыцынскіх устаноў і сістэмы аховы здароўя ў цэлым будуць і ў далейшым заставацца важнейшымі сацыяльнымі вектарамі ўзаемадзеяння Беларусі і Экватарыяльнай Гвінеі.