У перыяд з 14 па 15 студзеня 2025 г. у г. Мінску адбываюцца кансультацыі паміж дэлегацыямі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства замежных спраў Ісламскай Рэспублікі Іран па пытаннях інвентарызацыі дагаворна-прававой базы беларуска-іранскіх адносін і іншых міжнародна-прававых пытаннях.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў кансультацый звярнуўся намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Амбразевіч.
Беларускую дэлегацыю ўзначаліў начальнік галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення МЗС Андрэй Папкоў. Іранскую - начальнік галоўнага міжнародна-прававога ўпраўлення МЗС Сейед Алі Мусаві.
У рамках кансультацый бакі абмеркавалі стан праектаў міжнародна-прававых дакументаў, якія знаходзяцца на разглядзе, у мэтах завяршэння ўзгаднення і падрыхтоўкі іх да падпісання.
Была праведзена работа па актуалізацыі пералікаў двухбаковых міжнародных дагавораў і іншых міжнародных дакументаў, якія дзейнічаюць у адносінах паміж Беларуссю і Іранам, а таксама адбыўся абмен інфармацыяй аб практыцы іх выканання. Акрамя таго, бакі абмяняліся думкамі па актуальных міжнародна-прававых пытаннях у рамках ААН і ШАС.