07-06-2019
7 чэрвеня 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Дзяржавы Палесціна ў Рэспубліцы Беларусь, дуаенам акрэдытаванага ў Беларусі дыпламатычнага корпуса Халедам Арыкатам.
Падчас сустрэчы была абмеркавана актуальная сітуацыя на Блізкім Усходзе, праблемы развіцця палестынскіх тэрыторый, шэраг міжнародных пытанняў. Дыпламаты адзначылі сугучнасць знешнепалітычных падыходаў бакоў і паслядоўную прыхільнасць Беларусі і Палесціны асноватворчым прынцыпам міжнароднага права.
Асаблівую ўвага суразмоўцы надалі абмеркаванню магчымасцей пашырэння гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва на карысць Беларусі і Палесціны як трывалага падмурка для ўмацавання двухбаковых адносін. Падчас размовы быў адзначаны патэнцыял для істотнага нарошчвання ўзаемнага гандлю таварамі і паслугамі, у тым ліку ў галіне медыцыны. А.Дапкюнас адзначыў, што Беларусь хацела б бачыць у Палесціне перспектыўнага партнёра для рэалізацыі сумесных праектаў.
Намеснік Міністра і Пасол сышліся ў меркаванні, што добры імпульс развіццю эканамічных сувязей маглі б надаць ўзаемныя візіты дзелавых колаў, а таксама актывізацыя супрацоўніцтва паміж гандлёва-прамысловымі палатамі і профільнымі міністэрствамі Беларусі і Палесціны.
Суразмоўцы пацвердзілі намер умацоўваць канструктыўнае беларуска-палестынскае ўзаемадзеянне як у двухбаковым кантэксце, так і ў міжнародных арганізацыях, перш за ўсё ў ААН. А.Дапкюнас і Х.Арыкат абмеркавалі магчымасці ўдасканалення каардынацыі дзеянней Беларусі па шырокаму колу пытанняў эканомікі і развіцця з Групай 77 і Кітая, у якой Палесціна цяпер старшынствуе, а таксама актывізацыі ўзаемадзеяння Беларусі з Арганізацыяй ісламскага супрацоўніцтва.