08-10-2019
7 кастрычніка 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка сустрэўся з дырэктарам офіса па ўсходнееўрапейскіх справах Дзярждэпартамента ЗША Брэдлі Фрэдэнам і старшай службовай асобай апарата рэспубліканскай большасці камітэта па міжнародных адносінах Сената Кангрэса ЗША Ханай Тобурн. У сустрэчы прыняла ўдзел Часовая павераная ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфер Мур.
Бакі абмеркавалі пытанні беларуска-амерыканскіх адносін, уключаючы развіццё праектаў супрацоўніцтва ў сферах эканомікі, міжнароднай бяспекі, правоў чалавека, барацьбы з гандлем людзьмі.