17 чэрвеня 2020 г. па ініцыятыве еўрапейскага боку адбылася тэлефонная размова Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Еўрапейскім камісарам па пытаннях суседства і пашырэння ЕС Оліверам Вархейі.
Суразмоўцы абмеркавалі вынікі віртуальнай сустрэчы міністраў замежных спраў краін-удзельніц Усходняга партнёрства (УП), якая абылася 11 чэрвеня 2020 г., і падрыхтоўку да відэаканферэнцыі кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін УП, што мае абыцца 18 чэрвеня 2020 г.
Падчас размовы бакі таксама абмяняліся меркаваннямі па шырокім спектры актуальных пытанняў беларуска-еўрапейскага ўзаемадзеяння.