24 чэрвеня 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан Андрэй Мяцеліца сустрэўся з Саветнікам Прэм’ер-міністра Пакістана па гандлі і інвестыцыях у статусе Федэральнага міністра гандлю, сустаршынёй Сумеснай Беларуска-Пакістанскай камісіі па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве Абдулам Разакам Давудам.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі падрыхтоўку да шостага пасяджэння Міжурадавай камісіі па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве. Адбыўся абмен думкамі аб мерапрыемствах, якія былі паведзены за апошнія сем месяцаў, у тым ліку працоўная групы, дзелавы савет, візіты афіцыйных і бізнес дэлегацый. Дасягнута дамоўленасць аб правядзенні анлайн-сустрэчы на ўзроўні намеснікаў міністраў, адказных за працу Камісіі для ўзгаднення мадальнасцей арганізацыі сумеснага пасяджэння.
Суразмоўцы таксама пазначылі перспектыўныя сферы ўзаемадзеяння, у тым ліку ў галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, лёгкай прамысловасці і нафтахіміі.
Пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у садзейнічанні павелічэнню тавараабароту і развіццю эканамічнай кааперацыі Беларусі і Пакістана.