22 верасня 2022 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Амбразевіч ад імя Нацыянальнага каардынатара па Мэтах устойлівага развіцця прыняў удзел у перадачы Мінскай цэнтральнай раённай бальніцы партыі кіслародных канцэнтратараў.
Даведка: Кіслародныя канцэнтратары выкарыстоўваюцца для лячэння каранавіруснай інфекцыі. Ужыванне кіслароднага канцэнтратара дазваляе зняць сімптом гіпаксіі, узбагаціць кроў кіслародам, палепшыць працу імуннай сістэмы, наладзіць працу сасудаў, сэрца.
Мерапрыемства адбылося ў рамках рэалізацыі праекта "Падтрымка функцыянавання архітэктуры кіравання працэсам дасягнення Мэт устойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь - 3", які фінансуецца ПРААН, ЮНІСЕФ і ЮНФПА ў Рэспубліцы Беларусь і рэалізуецца ў партнёрстве з Нацыянальным каардынатарам па дасягненні Мэт устойлівага развіцця і Міністэрствам замежных спраў.
У працэдуры перадачы абсталявання бальніцы таксама прынялі ўдзел Пастаянны каардынатар ААН у Рэспубліцы Беларусь Іаана Казана-Вішнявецкі, Пастаянны прадстаўнік ПРААН Аляксандра Салаўёва, Намеснік Прадстаўніка ЮНІСЕФ Габрыэла Івона Акімава і Кіраўнік офіса ЮНФПА ў Беларусі Вольга Атрошчанка.