1 красавіка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Зімбабвэ і Рэспубліцы Замбія па сумяшчальніцтве Ігар Маршалаў уручыў копіі даверчых лiстоў Міністру замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Рэспублікі Замбія Муламба Хаімбе.
Абмеркавалі магчымасці актывізацыі палітычнага дыялогу паміж Беларуссю і Замбіяй і дамовіліся аб абмене візітамі рознага ўзроўню ў сферах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, а таксама аб заснаванні сумеснага механізму палітычных кансультацый.
Бакі падкрэслілі, што ўдзел Беларусі ў комплексным развіцці сельскай гаспадаркі Замбіі, уключаючы механізаванне, пастаўкі угнаенняў, ірыгацыю, селекцыю насеннага фонду, ўкараненне прагрэсіўных сельскагаспадарчых тэхналогій, навучанне спецыялістаў, павінна стаць стымулам для развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі.