Логотип
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Сайт: http://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/a2169cdb848da410.html

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі І.Сякрэты у міжнародным круглым стале АДКБ

19 мая 2026

 

19 мая 2026 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ігар Сякрэта ўзяў удзел (у фармаце відэаканферэнцыі) у міжнародным круглым стале «Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы: разам у імя ўмацавання міжнароднага міру і стабільнасці», які адбыўся на пляцоўцы АБСЕ ў г.Вене.

Круглы стол быў арганізаваны расійскім старшынствам у АДКБ. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, міжнародных арганізацый, уключаючы ААН, АБСЕ, АДКБ, СНД і ШАС, а таксама экспертнай супольнасці.

У сваім выступе І.Сякрэта акцэнтаваў значнасць АДКБ у якасці адной з ваенна-палітычных апор архітэктуры еўразійскай і глабальнай бяспекі ў шматпалярным свеце.

 

Намеснік Міністра прыцягнуў увагу да будучай IV Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, якая стала пляцоўкай для рэгулярнага абмеркавання актуальных пытанняў рэгіянальнай і глабальнай бяспекі, а таксама да ініцыятывы беларускага боку па распрацоўцы Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі, дзе могуць быць сфармуляваны прынцыпы і параметры функцыянавання бяспекі на еўразійскай прасторы.

Намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі выказаў меркаванне, што аднаўленне практычнага ўзаемадзеяння АДКБ і АБСЕ зрабіла б важкі ўнёсак у пераадоленне канфрантацыі і пошук сумесных рашэнняў дзяржаў Еўропы і Азіі па зніжэнні напружанасці, аднаўленні даверу і фарміравання роўнай і непадзельнай бяспекі на кантыненце.