6 мая 2026 г. новы Пастаянны і Паўнамоцны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) Уладзімір Бяспалы сустрэўся з Генеральным сакратаром АДКБ Таалатбекам Масадыкавым.

Суразмоўцы абмяняліся думкамі наконт перспектыўнага парадку дзейнасці АДКБ, а таксама ходу падрыхтоўкі да запланаваных у маі – чэрвені пасяджэнняў Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі Арганізацыі.
Беларускі дыпламат падкрэсліў гатоўнасць Мінска да працягу актыўнага практычнага ўзаемадзеяння з дзяржавамі – членамі АДКБ, накіраванага на ўдасканаленне функцыянавання ўсіх механізмаў і інстытутаў Арганізацыі, умацаванне бяспекі і стабільнасці ў зоне яе адказнасці.
У.Бяспалы звярнуў асаблівую ўвагу суразмоўцы на ініцыятывы беларускага боку па адаптацыі дакументаў АДКБ стратэгічнага характару да новых умоў сучаснага свету, умацаванні калектыўных механізмаў забеспячэння бяспекі, аб'яднанні аналітычнага патэнцыялу дзяржаў-членаў па пытаннях бяспекі.
Прадстаўнік Беларусі перадаў Генеральнаму сакратару АДКБ запрашэнне наведаць III Міжнародную выставу індустрыі бяспекі «Нацыянальная бяспека. Беларусь – 2026».